Originally published at Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне. You can comment here or there.
У нядзелю 1 лістапада Беларуская Вуніяцкая Царква ў Антвэрпане адзначае Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята, прысьвечанае малітоўнаму ўшанаваньню спачылых прашчураў.
Святкаваньне пачнецца ў Антвэрпанскай Царкве Сьвятога Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага заўпакойнай Боскай Літургіяй. Пасьля ўсе жадаючыя наведаюць у Лёвэне магілу Дзеда Міколы Равенскага, аўтара знакамітае музыкі да гімну "Магутны Божа", дзе будуць ускладзены кветкі, адпраўлена Паніхіда і пройдзе памінальная трапеза.
Жадаючых наведаць магілу с.п. Равенскага просім папярэдзіць, каб арганізатары маглі загадзя забясьпечыць месцы ў машынах.
Парафіяльная Рада
